:

Беларусы Узбекістана

У Рэспубліцы Узбекістан пражывае звыш 18000 беларусаў і асоб, якія ідэнтыфікуюць сябе этнічнымі беларусамі.

Большасць этнічных беларусаў з'явілася ва Узбекістане падчас Вялікай Айчыннай вайны падчас эвакуацыі з акупаваных тэрыторый. Другі этап перасялення беларусаў — накіраванне спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў аднаўленні г. Ташкента адразу пасля землятрусу 1966 года, а таксама пераезд у 1970 — 1975 гг. спецыялістаў з Беларусі ў сувязі з адкрыццём Ташкенцкага трактарнага завода.

Цяпер колькасць беларусаў у краіне крыху скарацілася ў сувязі з пераздом суайчыннікаў на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліку Беларусь.

Ва ўзбекскай сталіцы ажыццяўляе сваю дзейнасць Беларускі культурны цэнтр «Світанак» г.Ташкента.

Старшынёй БКЦ «Світанак» з'яўляецца Якушэвіч Дзяніс Ігаравіч (маб.тэл. +998 93 394-09-43).

Пасольствам сумесна з Беларускім культурным цэнтрам «Світанак» у г. Ташкенце ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» пастаянна праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на дэманстрацыю ва Узбекістане культуры беларускага народа, мовы, гістарычных звычаяў і традыцый.

Даведачна. У 2025 г. члены структуры прынялі ўдзел больш як у 70 мерапрыемствах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню патрыятычнай, культурнай, рэлігійнай, асветніцкай накіраванасці.

Адмысловая ўвага надаецца мерапрыемствам, накіраваным на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, у тым ліку ўрачыстым і памятным акцыям з нагоды Вялікай Перамогі.

Даведачна. Напярэдадні Дня Перамогі дыпламаты сумесна з членамі беларускай дыяспары наведваюць ветэранаў, якія бралі ўдзел у баях за вызваленне Беларусі. 9 траўня і 22 чэрвеня супрацоўнікі Амбасады бяруць удзел у памятных цырымоніях на Мемарыяльным комплексе «Братэрскія магілы» у г. Ташкенце.

У навучальных установах гг. Ташкент і Рыштан (знаходзіцца магіла партызана, Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапівалдзіева) арганізоўваюцца патрыятычныя канцэртныя праграмы з выкананнем вершаў і песень ваенных гадоў.

Традыцыйным з'яўляецца сумесны ўдзел дыппрадстаўніцтва і БКЦ «Світанак» у штогадовым міжнародным фестывалі культурных традыцый і нацыянальных страў.

Даведачна. Мерапрыемства праходзіць пад патранажам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Узбекістан, удзельнікі — замежныя дыппрадстаўніцтвы, акрэдытаваныя ў краіне.

У рамках фестывалю праводзіцца прэзентацыя страў беларускай нацыянальнай кухні, у тым ліку майстар-клас па прыгатаванні «дранікаў», прадстаўнікі цэнтра прымаюць удзел у канцэртнай праграме мерапрыемства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці